Людзі, якія ў Беларусі падтрымоўвалі, альбо ціха цярпелі непрызнанага ў сьвеце кіраўніка Беларусі, сёньня вельмі занепакоеныя імперскімі гульнямі Масквы.Відавочна напужаны і сам Аляксандр Лукашэнка...Няма аніякіх каментароў па сітуацыі з часу ўвода расейскіх войск...Ёсьць пра што падумаць... Гэта выклік па сур'ёзьней,чым чарговыя пацешныя выбары ў Беларусі з падабранымі апанентамі,на якіх Рыгоравіч любіць "элегантна перамагаць..."Тут сітуацыя выбуховая і ўкрай небясьпечная.Атачыўшы сябе альбо расейскай агентурай, альбо цынічнай ды с..ыклівай падлотай, беларускае кіораўніцтва ізноў боўтаецца ў разгубленасьці...
Яны гэтаксама боўталіся ў 2010г. напярэдадні выбараў...
Прыгадаем, што тады расейскія сьпецы ў асяродку Лукашэнкі перайгралі яго, раскруціўшы самы тупы ды адыёзны сцэнар з насьмерць запужаным правадыром...Адбылася вядомая правакацыя,а да апазіцыі быў ўжыты гвалт...Па іміджу Лукашэнкі быў нанесены непапраўны ўдар,Беларусь адкінутая ў Таможны саюз ды іншыя маскоўскія праекты...
У такія моманты як ніколі патрабуюцца валявыя фігуры, здатныя пераадолець каланіяльную інэрцыю, глядзець на сітуацыю праз прызму нацыянальных інтарэсаў, ці хаця б - казаць праўду...Ад прыдворный чэлядзі,здатнай толькі пляваць і так на полудохлую афіцыйную апазіцыю,карысьці зараз няма аніякай...
А становішча сапраўды складанае...За ўчорашні дзень заўважыў цікавыя вонкавыя праявы расколу сярод беларусаў...Адныя носяць жоўта-блакітныя стужкі на куртках, у асноўным моладзь, а іншыя - ставяць у машынах побач з афіцыйнай сымболікай Беларусі - расейскія трыкалоры...Пабачыў згоджаных у казацкай форме...Для Беларусі казакі, як для Расеі - індзейцы ды каўбоі...Бавячыся марамі ідыёта пра цараваньне ў Крамлі, цяперашні ўзурпатар прыкармліваў ды ўзрошчваў розную імперскую гадасьць. Гэтая падла тут разраслася на поўніцу...Цяпер як пацукі, яны выпаўзаюць са шчылінаў, каб узяць удзел у маскоўскай авантуры...
Але гэтыя боўдзілы яшчэ не самае страшнае...
У выпадку працягу канфлікту, ці нават нападу Расеі на ўсход ды цэнтр Украіны - Пуцін можа пайсьці на любыя варыянты, пайсьці ва-банк, нават да нападу з тэрыторыі Беларусі, ці зварачваньня "праекту Лукашэнка"...Мяркую, Аляксандр Лукашэнка гэта бачыць і разумее.Пачаліся запозьненыя зайграваньні з Еўразьвязам...Беларуская ўлада ізноў спадзяецца разыграць дурку "пра шматвектарную палітыку..."Зараз гэта не працуе...
Звычка сытна жраць, мець неабмяжаваную ўладу, тварыць любую дурату не дазваляе перайсьці пыху,думаць пра нацыянальня інтарэсы, спыніць халодную вайну з уласным народам...Патрэбныя вельмі энэргічныя захады ў гарантаваньні дзяржаўнага суверэнітэту,павяртаньні канстытуцыйнага нейтральнага статусу ды цьвёрдая пазіцыя да Крамля...Расйскія вайсковыя базы павінныя быць узятыя пад жорсткі кантроль...На заходняй і ўсходняй мыжы павінныя быць размешчаныя мабільныя вайсковыя брыгады, каб не дапусьціць аніякіх правакацый (палякі таксама любяць імперскія гульні)...Уся шматлікая агентура Расеі тут павінная быць нейтралізаваная ў найкароткі тэрмін, асабліва ў сілавых структурах ды генералітэце, у адміністрацыі...Ва ўсіх гэтых захадах неабходна абаперсьціся на ўласны народ, пачаць дыялог з нацыянальнай элітай...Не,можна далей каўтаць смаркачы, ды чакаць, што яшчэ прыдумае Валодзька...Але каб не было позна,ды чарговая "паралізаванасьць" правадыра не прывяла беларусаў ў страшную чужую гульню!..
Сяргей Высоцкі
Немає коментарів:
Дописати коментар