Показ дописів із міткою мінск. Показати всі дописи
Показ дописів із міткою мінск. Показати всі дописи

четвер, 15 жовтня 2015 р.

Наталка Белазёрава:Чаго ты хацела, дзяўчына?

Чаго ты хацела, дзяўчына
Паехаўшы ў Кіеў на шоў?
Стаць зоркаю? Выйграць сто грывень?
Ня то, не, ня тое! Ня то!

З павагай да брата-суседа
Ты просіш на мове сваёй
Зьвярталіся каб. Але дзе там!
Замежнай маўляюць з табой.