Чаго ты хацела, дзяўчына
Паехаўшы ў Кіеў на шоў?
Стаць зоркаю? Выйграць сто грывень?
Ня то, не, ня тое! Ня то!
З павагай да брата-суседа
Ты просіш на мове сваёй
Зьвярталіся каб. Але дзе там!
Замежнай маўляюць з табой.
Ты проста дзяўчынка з-пад Мінска,
У жарт пераводзіш насьмех,
Да сэрца прымаючы блізка
Настрой, што па зале прабег.
Адна засталася сам-насам,
Забыўшы той кіеўскі боль.
Але праз паўгода ўсе разам
Усталі браты на бок твой.
Раптоўна ты стала вядомай,
Ня прагнучы нават таго.
Але ты пад цяжарам стомы
Ня падай, бо людзі з табой!
Наталка Белазёрава
15 кастрычніка 2015
Немає коментарів:
Дописати коментар